Пачалося галасаванне за лепшыя леташнія публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў».

Пераможцы атрымаюць прэмію «Залаты апостраф».

20 аўтараў — у паэзіі, 16 — у прозе, 9 дэбютантаў. У апошняй намінацыі прадстаўлена і апавяданне Франака Вячоркі «Ліза». Цяпер чытачы могуць прагаласаваць за лепшыя творы на іх думку. З лідараў галасаванкі рэдакцыя часопіса сама вызначаць пераможцаў.

Летась была ўведзена новая намінацыя — «за высокія творчыя дасягненні». Яна застаецца і сёлета.

Пра дату і месца правядзення ўзнагароджвання будзе паведамлена пазней.

Штогадовая прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі станавіліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Рыгор Сітніца, Людміла Рублеўская, Усевалад Сцебурака, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Бадак, Лізавета-Дамініка Панамарова, Ірына Бельская, Сяржук Сыс, Уладзімір Някляеў, Віталь Быль, Міхась Андрасюк, Валярына Кустава, Віктар Казько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?