У 2011 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе прыняць такую колькасць студэнтаў, як і летась. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 2 сакавіка ў Мінску паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Паводле яго слоў, на дзённую бюджэтную форму навучання будзе прынята каля 2,1 тыс. студэнтаў, на дзённую платную — 2,7 тыс., на завочную бюджэтную — 420, на завочную платную — каля 1,3 тыс., на завочную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі — 535 чалавек. Акрамя гэтага плануецца прыняць каля 400 замежных грамадзян.

Абламейка адзначыў, што каля паловы студэнтаў будуць прынятыя на прыродазнаўча-навуковыя спецыяльнасці. Каля 30% з гэтага ліку — на IT-спецыяльнасці, набор на якія павялічваецца ў ВНУ штогод. Ён таксама дадаў, што факультэт радыёфізікі і электронікі БДУ сёлета пераназваны ў факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій.

Таксама рэктар паведаміў, што

сёлета адкрываецца прыём на тры новыя спецыяльнасці:

«мікрабіялогія», «біяхімія» і «кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі». Сярод новых кірункаў — «фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій», «космааэракартаграфія», «дзелавая камунікацыя» і «руская мова як замежная».

Цяпер у БДУ працуе 24 факультэты і адукацыйныя інстытуты, ідзе падрыхтоўка па 58 спецыяльнасцях і 80 кірунках. У БДУ цяпер вучыцца 35 тыс. чалавек, з якіх каля 5 тыс. на да- і пасляўніверсітэцкай ступенях адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?