30 лістапада ў фальварку «Добрыя мысьлі» адбылася падвойная прэзэнтацыя апошніх праектаў Ільлі Сіна.

Першае і галоўнае – гэта кніга «Сапсаваныя лялькі», якая ўяўляе сабой запакаваную капэрту з налепкамі. Унутры – 4 асобныя сшытачкі з апавяданьнямі і дзіўнымі артэфактамі, старанна расфасаванымі па пакеціках.

Другое – гэта новы альбом sick-industrial праекту KEIN «sicksicksick», плён калябарацыі Ільлі зь вядомым ды-джэем і дарк-электроншчыкам Уладзіславам Бубенам.

На пачатку прэзэнтацыі Ільля чытаў нарэзку са сваіх тэкстаў і прымаў віншаваньні ад сяброў і паплечнікаў па суполцы Schmerzwerk – Валянціна Акудовіча, Альгерда Бахарэвіча, Вольгі Гапеевай, Зьмітра Вішнёва і Вікі Трэнас. Пэрформэр-каманда «Спэцбрыгада афрыканскіх братоў» зладзіла свой апошні пэрформанс. За музыку адказвалі ўжо згаданы Улад Бубен і праект Planet’N.

Пасьля антракту нарэшце адбыўся доўгачаканы выступ «Тэатру псыхічнае неўраўнаважанасьці» з варыяцыяй пэрформансу «Вячэра» пад нойзавае суправаджэньне шумоў KEIN.

Кнігу і дыск можна набыць, зьвярнуўшыся на [email protected].

Глядзі яшчэ:

Ільля Сін: FREQUENTLY ASKED QUESTIONS.

«Пра ўсё тое, што я ня здолеў тут апавесьці, спытайцеся ў саміх сябе.»

N-sha: Перавод прадуктаў пад электрамузыку

«Мне як збэшчанай мінчанцы глядзець на косткі на падлозе было проста непрыемна, а «гасьцям сталіцы» - бедным галодным студэнтам - нельга паказваць пэрфоманс, дзе раскідваецца бульба, сасіскі...»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?