Субота, 2 сьнежня

«Лад», 18.00

«Фантамас».(Fantômas)

Францыя–Італія, 1964, рэж. Андрэ Юнэбэль.

Прыгоды.

Бліскучая экранізацыя забытых коміксаў пра Фантамаса. Падарунак дарослым і дзецям. Эксцэнтрычны камісар Жуў (Люі дэ Фюнэс) і журналіст Фандор (Жан Марэ) спрабуюць схапіць геніяльнага злачынцу – Фантамаса, які зьмяняе абліччы, як пальчаткі, і якому слугуе тэхніка. У ролі няўлоўнага Фантамаса зь фірмовым «Ха-ха-ха!» таксама Жан Марэ.

БТ, 19.10

«Суфлёр».(Le Souffleur)

Францыя, 2005, рэж. Гіём Піксі.

Рамантычная камэдыя.

Просьценькая гісторыя пра пакуты сарамлівага закаханага. Фэлікс працуе суфлёрам у тэатры й зусім не прыстасаваны для рэальнага жыцьця. Каб спакусіць жанчыну, ён піша сам для сябе рэплікі – у амплюа донжуана. На прынаду трапляецца Кляра, якая вырашае павячэраць з «нахабным» героем. І што цяпер рабіць з прыдуманай маскай?

СТВ, 20.20

«Гоншчык».(Driven)

ЗША–Канада–Аўстралія, 2000, рэж. Рэні Харлін.

Спартовая драма.

Узыходнай зорцы аўтагонак Джымі Блаю бракуе досьведу. Настаўнікам Джымі становіцца былы чэмпіён Джо Тэнт. Для Тэнта гэта ня толькі шанец зрабіць юнака каралём арэны, але ізноў даказаць сваю прафэсійную годнасьць.

Рэні Харлін – прафэсійны камэрцыйны аўтар, у творчасьці якога амаль не бывае асечак. Адмысловыя эфэкты (на стварэньне аднаго зь іх пайшло два месяцы) зробленыя вельмі старанна.

У ролях: Сыльвэстар Сталонэ, Тыль Швайгер.

АНТ, 23.20

«Карты, грошы, дзьве рулі».(Lock, Stock and Two Smoking Barrels)

Вялікабрытанія, 1998, рэж. Гай Рычы.

Крымінальная камэдыя-трымценьнік.

Чатыры абібокі назапасілі грошы і ўшчэнт прайграліся бандзюгану-махляру. Бандыт зь пяшчотнай мянушкай Гары-Сякера даў тыдзень, каб вярнуць пазыкі, інакш герою штодзень будуць адсякаць па пальцу. І тады сябры вырашылі абрабаваць «батанікаў», якія гатуюць марыхуану для мясцовага наркабарона...

Хуліганскае завадное кіно тарантынаўскага разьліву, якое само сталася папулярным і прынесла славу Гаю Рычы.

СТВ, 00.05

«Я не баюся».(Io non ho paura)

Італія–Гішпанія–Вялікабрытанія, 2001, рэж. Габрыеле Сальваторэс.

Псыхалягічны трымценьнік.

Італія 70-х. Вясковая ідылія. Але аднойчы 9-гадовы Мікеле знаходзіць хованку са страшнай і яшчэ жывой пачварай. Гэта зьнявечаны й скрадзены калісьці хлопчык. І самае страшнае, што выкрадальнікі дзіцяці – сваякі Мікеле. З гэтага моманту герой пастаўлены перад выбарам. Калі вакол пануе лютасьць, няпроста сказаць «Я не баюся» – але чалавечнасьць гэтага вымагае.

Прызы «Давід» за лепшае апэратарскае майстэрства й рэжысуру. Намінацыя на «Залатога мядзьведзя» Бэрлінскага кінафэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?