Уважлівыя мінчукі заўважылі новыя рэкламныя банэры мабільнага аператара Life:), якія з’явіліся на мосце каля станцыі метро «Няміга». З боку вуліцы Няміга любяць вывешваць свае расцяжкі актывісты апазіцыйных рухаў, а вось Life:) «аблюбаваў» супрацьлеглы бок, вуліцу Багдановіча.
Адметнасць банэраў у тым, што тэкст напісаныпа-беларуску . Больш за тое, у вершаванай форме!
Чым выкліканы адзінкавы пераход у рэкламе аператара на беларускую мову?
"Мы рыхтуем цэлую кампанію, якая пачнецца неўзабаве", - паведамілі карэспандэнту nn.by у прэс-службе Life:). Пра яе будзе дадаткова паведамлена у сярэдзіне месяца.
0
0
0
0
0
0