Міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сэкмокас прапанаваў расейскаму газаваму канцэрну «Газпром» дамовіцца наконт новай цаны на газ на працягу 60 дзён.

У адваротным выпадку Вільня пагражае зьвярнуцца ў Стакгольмскі арбітражны суд з пазовам ануляваць дамову аб куплі «Газпромам» літоўскага газавага апэратара Lietuvos dujos і прымяніць рэстытуцыю.

Літоўскі бок сьцьвярджае, што паводле новай дамовы, цана расейскага газу для Літвы на 15% вышэйшая, чым для «суседніх краінаў».

«Газпрому» належыць 37,1% акцыяў Lietuvos dujos. Астатнімі ўласьнікамі зьяўляюцца нямецкі канцэрн Ruhrgas International (38,9%), Міністэрства энэргетыкі Літвы (17,7%) і шэраг фізычных асобаў (6,3%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?