Паводле інфармацыі Белстата, атрыманай падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, за дзесяць гадоў колькасць кітайцаў у Беларусі павялічылася ў 22 разы. У 1999 годзе назваліся кітайцамі толькі 75 чалавек, а цяпер - ажно 1 642.

Апроч таго, сярод 20 найбольшых нацыянальных дыяспар, павялічылася колькасць туркменаў, узбекаў, казахаў і арабаў.

Усіх астатніх нацый, у тым ліку і беларусаў, і расійцаў, і палякаў паменела. Напрыклад,

прадстаўнікоў карэннай нацыянальнасці, беларусаў у 1999 годзе налічвалася 8 159 тысяч чалавек, а цяпер стала толькі 7 957 тысяч.
Розніца складае 200 тысяч чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?