У Бабруйску 3 сакавіка праводзіцца Дзень цвярозасці. Адпаведнае рашэнне было прынята гарвыканкамам паводле прапановы міліцыі.
Як паведаміў начальнік аддзела па працы з праваахоўнымі органамі Бабруйскага гарвыканкама Генадзь Шавелеў, створана пяць груп з
«Мы рэкамендавалі прадпрыемствам гандлю не прадаваць у гэты дзень алкагольную прадукцыю. Кантроль за выкананнем гэтай рэкамендацыі намі не ўстанаўліваецца, але большасць прадпрыемстваў гандлю да яе прыслухоўваюцца», — сказаў Шавелеў.
«Калі хтосьці лічыць, што Дзень цвярозасці прыдуманы міліцыяй для таго, каб менавіта ў адзін дзень неяк паўплываць на аператыўнае становішча, то гэта было б з нашага боку неразумна і вузка. Мы не разлічваем, што ў гэты дзень, дзякуючы нейкім забаронным мерам, мы гэтае становішча палепшым. Не гэта важна. Важна звярнуць увагу людзей на праблему п’янства», — заявіў БелаПАН намеснік начальніка УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Малішэўскі.
Паводле звестак бабруйскай міліцыі, за першыя два месяцы гэтага года ў горадзе выяўлена 360 дробных хуліганстваў, учыненых грамадзянамі ў п’яным стане, супраць 597 за аналагічны перыяд 2010 года. Зафіксавана 1.835 выпадкаў знаходжання грамадзян у грамадскім месцы ў нецвярозым стане (1.455 — за
Грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення ў





