Кыргызстан любой цаной уступіць у Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору (АЭП) Расіі, Казахстана і Беларусі, заявіў у чацвер прэм’ер-міністр рэспублікі Алмазбек Атамбаеў.

«Кыргызстан уступіць у Мытны саюз Расіі, Казахстана і Беларусі. Адзіная эканамічная прастора неабходная нашай рэспубліцы. Нейкі час нам можа быць цяжка, аднак у далейшым плюсаў для эканомікі дзяржавы будзе больш, чым мінусаў», — сказаў ён падчас ўрачыстай цырымоніі перадачы гуманітарнай дапамогі МНС Расіі кіргізскім ратавальнікам.

Атамбаеў падкрэсліў, што толькі аб’яднаўшыся з суседнімі дзяржавамі і саюзнікамі, Кыргызстан можа дасягнуць эканамічнага росту.

«У 2011 годзе ў Кыргызстане будзе рэкордны бюджэт, ягоная расходная частка складзе каля 2 мільярдаў даляраў. Але эканоміка не справіцца, калі ў краіне не будзе стабільнасці. Ні ў якім разе нельга распальваць міжнацыянальныя канфлікты», — сказаў прэм’ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?