Фронтавец патрабуе звольніць міліцыянтаў, якіх «пабілі» Гапонаў і Брэўс.

Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў патрабуе ад міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова звярнуць увагу на стан міліцыі. У заяве, якую актывіст сёння адправіў міністру, сцвярджаецца, што супрацоўнікі атраду спецыяльнага прызначэння непрыдатныя да выканання ўскладзеных на іх функцыяў.

Нагодай для звароту да міліцэйскага кіраўніка сталіся сведчаньні яго падначаленых на судзе над удзельнікамі акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 снежня Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам.

Салаўёў: «Першае, што патрабуецца ад міліцыі, — гэта захоўваць спакой грамадзян. Але калі два юнакі, абсалютна не падрыхтаваныя, звычайныя людзі, збіваюць пятнаццаць міліцыянтаў, то гэта сведчыць пра поўную дэградацыю беларускай міліцыі. У міліцыю бяруць абы-каго. Я патрабую звольніць тых міліцыянтаў, бо яны не здольныя выконваць свае функцыі. Я таксама патрабую правесці поўную пераатэстацыю ўсіх супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў на адпаведнасць патрабаванням іх прафесіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?