Патэнцыйная 8%-я дэвальвацыя робіць валютныя дэпазіты больш перспектыўнымі. Рублёвыя ўклады робяцца марнаваннем грошай.
Кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам запэўніў, што «курс нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют сёлета будзе ў межах абвешчанага калідора плюс/мінус 8%». Пры гэтым за першыя два месяцы ўзровень дэвальвацыі ўжо склаў амаль 4%.
Такую фінансавую палітыку ўхваляе Міжнародны валютны фонд. Прадстаўніца арганізацыі ў Беларусі Наталля Калядзіна заклікае ўладу дэвальваваць валюту ў рамках вызначанага калідора. Гэта, на яе думку, дапаможа знізіць дэфіцыт бягучага рахунку, які ў 2011 годзе набыў пагрозлівыя памеры.
У студзені золатавалютныя запасы знізіліся амаль на $700 мільёнаў. Прычым валютныя запасы ўпалі да ўзроўню, найніжэйшага ад 2007 года.Ці варта давяраць высокай стаўцы рублёвых укладаў?Рэальнасць 8%-ай дэвальвацыі ставіць перад насельніцтвам выбар, на якіх дэпазітах трымаць ашчаджэнні.
Параўнаем стаўкі, якія прапануюць беларускія банкі, па ўкладах тэрмінам на адзін год. У валютным сектары самыя выгадныя прапановы складаюць 8,5–9% у Беларускага народнага банка. Паклаўшы на рахунак $500, праз год можна атрымаць $542–545. Такія ж умовы і для ўкладаў у еўра.
Каб не атрымаць страты ў выпадку 8%-ай дэвальвацыі, трэба знайсці рублёвыя ўклады, у якіх стаўка гадавых будзе кампенсаваць розніцу. Найлепшая рублёвая прапанова тэрмінам на адзін год прадугледжвае 17% гадавых у «Белінвестбанка». Здаецца, вялікая стаўка, але яна плывучая. Гэта значыцца, што банк можа змяніць яе ў аднабаковым парадку. Сярод прапаноў з фіксаванай стаўкай вылучаецца прапанова ад
Калі згадзіцца на яго і пакласці на рахунак эквівалент $500 — 1510 тысяч рублёў, то праз год можна атрымаць 1 736 500 рублёў. Пры ўмове, што даляр ад пачатку году сапраўды падаражае на 8%, яго курс дасягне 3240 рублёў. Гэта значыцца, што на руках у «рублёвага ўкладчыка» застанецца $536.
У апісанай сітуацыі для беларуса, які абярэ валютны ўклад, выйгрыш з кожных $500 складзе каля $10. Праўда, існуе рызыка, што ў крытычным выпадку неплацежаздольнасці краіны можа спыніцца выплата працэнтаў і па валютным рахунку.