Камп’ютарная інтэрнэт-гульняWorld of Tanks (Свет танкаў) паставіла новы рэкорд па адначасовай колькасці гульцоў.
Рэкорд быў зафіксаваны 23 студзеня 2011 году і склаў 91 311 чалавек. Дасягненне гульні будзе ўключана ў новы том Кнігі рэкордаў Гінэса ў канцы 2011 года.

Прадстаўнік распрацоўшчыка, кампаніі «Гейм Стрым», выказаў шкадаванне, што заяўка на ўключэнне ў спіс рэкордаў была пададзеная так рана. Напачатку лютага зафіксаваны пік складаў больш 120 тысяч гульцоў адначасова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?