Некалькі дзясяткаў танкаў прасуюць цэнтр горада Эз-Завія, што на захад ад Трыпалі. Апошнія суткі там з пераменным поспехам працягваліся баі між паўстанцамі і прэтарыянскай гвардыяй дыктатара. Некалькі дзясяткаў чалавек загінула. Насельніцтва масава пакідае горад.

Баі працягваюцца і порце Рас-Лануф, што на паўдарогі між Бенгазі і Трыпалі.

Праз нерашучасць Абамы дэмакратычны свет дагэтуль не прыйшоў на дапамогу паўстанцам. Дапамога ім па-ранейшаму носіць маральны характар. Нават паветраная блакада Лівіі не ўведзена.

У баях з сіламі Кадафі загінула ўжо да тысячы жыхароў Лівіі.

Кадафі кіруе краінай ужо 42 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?