На чэмпіянаце свету па біятлоне, што праходзіць у расійскім Ханты-Мансійску, у суботу прайшоў жаночы і мужчынскі спрынт.

У мужчынскім найлепшы з беларусаў заняў 59-е месца. Гэта -- Уладзімір Чэпелін, які адстаў ад пераможцы немца Арнда Пайфера на 2 хвіліны 47,6 секунды (1+2 промахі на двух рубяжах), Уладзімір Алянішка фінішаваў 63-м (2.55,7 (0+3)), Рустам Валіулін — 69-ы (+3.09,9 (2+2)), Яўген Абраменка 86-ы (+3.47,2 (2+2)).

Жаночы спрынт на 7,5 км выйграла немка Магдалена Нойнер з вынікам 20.31,2 (0+0). Найлепшай з беларусак стала Надзея Скардзіна, якая заняла 16-е месца (+1.50,5 (0+0). Дар'я Домрачава — 26-я (+2.13,5 (1+2)), Людміла Калінчык — 50-я (+3.34,1 (1+2)), Надзея Пісарава — 65-я (+4.09,0 (1+1)).

У нядзелю на чэмпіянаце пройдуць гонкі пераследу (ці па-беларуску -- пагоні).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?