У Берасці ў матчы ў адказ «Шахцёр» згуляў з «Дынама» ўнічыю 1:1, і за кошт перамогі ў хатні двубоі (2:1) выйшаў у паўфінал Кубка Беларусі па футболе.

Тры гульні пройдуць у нядзелю:

«Нафтан» — «Нёман» (першы матч 1:1), «Гомель» — «Партызан» (0:0), «Мінск» — «Белшына» (1:0).

Мінулагодні ўладальнік Кубка барысаўскі БАТЭ выбыў на стадыі 1/8 фіналу. БАТЭ, дарэчы, сёння ў таварыскім матчы ў турэцкім Белеку выйграў у маскоўскага «Дынама» — 2:1 (Скавыш, 57, Брэсан, 60 — Місімавіч, 70).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?