Яны патрабуюць адхіліць супрацоўнікаў палітычнай паліцыі ад справаў, каб тыя не знішчылі архіваў. 500-тысячны апарат егіпецкіх спецслужбаў займаўся не толькі барацьбой з тэрарызмам, але і рэпрэсіямі супраць апазіцыі «прэзідэнту» краіны Мубараку.
Цяпер, калі рэжым паў пад ціскам дэманстрацый, грамадзянская супольнасць намагаецца дэмантаваць і рэпрэсіўныя органы былой сістэмы.
Армія, якая кантралюе сітуацыі ў краіне, не перашкаджала дзеянням дэманстрантаў. Салдаты абмежаваліся тым, што вывелі, пасадзілі ў танкі і тым самым уратавалі ад самасуду прысутных у будынку гэбістаў.

Армейскія ўлады таксама арыштавалі маёмасць і рахункі Мубарака і ягоных сыноў і былых кіраўнікоў МУС.

Учора ў будынку дзяржбяспекі адбыліся шчымлівыя сцэны: некаторыя дэманстранты сярод звалу папак, падрыхтаваных да знішчэння, адшукалі ўласныя дасье, з фатаграфіямі і тэкстамі даносаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?