На чэмпіянаце свету па біятлоне, што праходзіць у Ханты-Мансійску, у нядзелю прайшлі гонкі пераследу (пагоні) у мужчын і жанчын.

У жаночай гонцы найлепшы вынік з беларусак паказала Надзея Скардзіна, якая заняла 16-е месца (стартавала 16-й), яна на 3 хвіліны 58,3 секунды (адзін промах) адстала ад Кайсы Мякярайнен, што заваявала золата.

Дар'я Домрачава фінішавала 35-й (стартавала 26-й, +6.18,2, 8 промахаў).

У мужчынскай гонцы пераследу беларус Уладзімір Чапелін заняў толькі 58-е месца (стартаваў 59-м), адстаўшы ад пераможцы француза Мартэна Фуркада на 6 хвілін 49,7 секунды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?