5 сакавіка дэлегаты канферэнцыі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны прынялі рашэнне байкатаваць выбары ў палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца у 2012 годзе. За гэтую пастанову прагаласавалі ўсе 40 дэлегатаў канферэнцыі з дванаццаці раёнаў вобласці.
«Пакуль у турмах і пад следствам знаходзяцца кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама некалькі дзясяткаў актывістаў апазіцыі, мы не маем маральнага права ўдзельнічаць у любых выбарчых кампаніях. Мы патрабуем вызваліць усіх палітвязняў. Калі гэтага не будзе зроблена, мы заклікаем дэмакратычную супольнасць Беларусі да актыўных дзеянняў па байкоце выбараў у палату прадстаўнікоў», — паведаміў адзін з арганізатараў канферэнцыі, прафсаюзны актывіст Юрый Новікаў.