У вёсцы Астрашыцкі гарадок у гісторыка — культурным цэнтры «Рыцарскі Замак» адзінаццаты раз адбыўся адзін з найстарэйшых беларускіх фэстаў сярэднявечнай культуры і музыкі «Белы Замак 2011». У гэтым годзе фэст сабраў удзельнікаў ня толькі з беларускіх клубаў сярэднявечнай культуры, але і прадстаўнікоў з Масквы, Санкт-Пецярбургу і нават Барнаула. Праграма фестывалю была складзена ажно на тры дні. Найбольшыя ж відовішчы фэсту — конны турнір і бугурты (масавыя бойкі) адбыліся ў заключны дзень «Белага Замку».

Так беларускае войска выглядала пяць стагоддзяў таму.

Стаць на калені перад бойкай - знак павагі перад супернікам.

Бугурты ладзіліся ў памяшканні, бо на зімовым надвор’і ўся рэканструяваная зброя пакрываецца іржой.

Паненкі перажываюць падчас бою за сваіх рыцараў.

Той, хто зваліўся на падлогу ўжо не можа працягваць бойку.

У гэтай бойцы перамаглі “Войскі ВКЛ”.

Гледачы.

Перакур бывае і ў рыцараў ВКЛ.

Забіты.

Бойкі адбываюцца вельмі імгненна і па-сапраўднаму.

Так распачаўся конны турнір.

Адно з самых складаных спаборніцтваў на кані – пікай зняць колца.

На месцы капусты раней былі чалавечыя галовы.

Двубой.

Вершнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?