Улада4646

Рыгор Кастусёў: Я не ведаў, што на сходзе прысутнічае журналіст

Экс-кандыдат расказаў карэспандэнту «НН», чаму не раскрывае імя таго, хто прапаноўваў яму грошы.

У Гомелі 6 сакавіка прайшоў з’езд абласной арганізацыі Партыі БНФ, у якім узялі ўдзел старшыня партыі Аляксей Янукевіч і былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў.
Падчас з’езду спадар Кастусёў зрабіў шэраг нечаканых заяў, а прысутныя на сходзе журналісты іх апублікавалі.

«Наша Ніва» звярнулася да былога кандыдата ў прэзідэнты па каментар.

«НН»: Учарашняя ваша заява, зробленая ў Гомелі, выклікала шмат абмеркаванняў у інтэрнэце. Вы ведалі, што на сходзе прысутнічае журналіст?

Рыгор Кастусёў: Шчыра кажучы, аб гэтым я даведаўся толькі пасля завяршэння мерапрыемства. Безумоўна, што шмат аб чым я б не гаварыў, калі б ведаў, што ўсё сказанае мной будзе апублікавана. На пытанні сяброў партыі я б адказваў шчыра, але ад сябе гаварыў бы іначай. У нас ужо ва ўсіх абласных гарадах прайшлі падобныя сустрэчы. На некаторых з іх прысутнічалі журналісты, у прыватнасці, у Гродне. Аднак мы прасілі іх пакуль не публікаваць маіх заяваў. У Гомелі выйшла іначай.

«НН»: Вас зараз шмат хто абвінавачвае ў сувязях з КДБ, ускоснай падтрымцы Лукашэнкі. Як можаце пракаментаваць гэта?

РК: Ведаеце, у сувязі з КДБ можна абвінаваціць каго заўгодна.

Паўтаруся, што гэта не была заява для прэсы, я не хацеў публічна некага ў нечым вінаваціць.
Проста адказваў на пытанні сяброў па партыі, а таксама выступаў перад імі ў якасці экс-кандыдата ў прэзідэнты ад БНФ.

«НН»: Пасля ўчарашняй заявы да вас паўстане шмат пытанняў. Калі плануеце расказаць усе падрабязнасці выбарчай кампаніі?

РК: Я не першы раз гавару, што мне прапаноўвалі зняцца з выбараў. Яшчэ ўвосень аб гэтым заяўляў, таму тут няма нічога сенсацыйнага. Абяцаю расказаць усё і адказаць на ўсе пытанні пасля таго, як усе ўдзельнікі выбарчай кампаніі выйдуць на свабоду.

Склікаць зараз адмысловую прэс-канферэнцыю і раскрываць падрабязнасці было б непрымальна з маральнага пункта бачання.

«НН»: Вашы сустрэчы з сябрамі Партыі БНФ працягнуцца. Будзеце больш асцярожным зараз, плануеце пускаць журналістаў на сходы?

РК: Так, сустрэчы працягнуцца. Што датычыць асцярожнасці, то я буду шчыра і праўдзіва адказваць на пытанні аднапартыйцаў. А ці захочуць арганізатары сустрэчаў бачыць на іх журналістаў — не мая справа. Усё будзе так, як зробяць арганізатары на месцах.

Каментары46

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →