У адным з начных клубаў прайшла вечарынка пад назвай «Putin Party. Хачу прэм'ера».

Відэа lifenews.ru

Фотарэпартаж з «Putin Party»

У ноч на 7 сакавіка ў маскоўскім начным клубе «Рай» прайшла вечарынка пад назвай «Putin Party. Хочу премьера». Афішы і расцяжкі з рэкламай мерапрыемства, прысвечанага 8 сакавіка, з’явіліся на вуліцах расійскай сталіцы за тыдзень. Прэс-служба прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна адрэагавала на выкарыстанне ў назве вечарыны прозвішча кіраўніка ўрада і паабяцала пракансультавацца з юрыстамі, паведамляюць расійскія СМІ. Але фактычна арганізатарам ніхто не перашкодзіў правесці анансаванае мерапрыемства пад заяўленай назвай. Па іх словах, назву і тэму вечарыны выбралі наведніцы клуба, якім прапанавалі прагаласаваць за лепшага мужчыну. Выбіраць трэба было паміж Брусам Уілісам, Чэ Геварам і Дэвідам Бэкхэмам.

Як выявілася, у тую ноч хацелі прэм’ера каля 1500 чалавек. Былі і замежныя госці.

Удзельнікам вечарыны раздавалі таблічкі з надпісам «Вова, я с тобой», а над сцэнай лунаў транспарант, які сцвярджаў, што «Без Вовы …уево».

Гэта не першы пікантны скандал вакол імя расійскага прэм’ера. Летась шэраг выпускніц Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта зняліся напаўаголенымі для скандальнага календара з эратычнымі прызнаннямі на адрас Пуціна. На час «Putin Party» старонкамі гэтага календара ўпрыгожылі інтэр’ер клуба «Рай», а яго мадэлі наведалі вечарыну асабіста.

На прапуцінскі каляндар іншыя студэнткі журфаку МДУ адказалі альтэрнатыўным праектам. У Сеціве з’явіўся новы каляндар, гераіні якога задавал Пуціну нязручныя пытанні.

«Putin Party» расійскія блогеры, зважаючы на фактычнае бяздзеянне ўладаў, назвалі перадвыбарчай акцыяй Пуціна, скіраванай на моладзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?