Вялікдзень сёлета праваслаўныя і каталікі, а таксама пратэстанты адзначаюць у адзін дзень — 24 красавіка.

Традыцыйна гэтай радаснай падзеі папярэднічае саракадзённы Вялікі пост, які нагадвае аб саракадзённым знаходжанні Ісуса Хрыста ў пустыні і праз пакаянне рыхтуе вернікаў да прыняцця радаснай весткі пра Уваскрасенне Госпада.

Хрысціяне візантыйскай літургічнай традыцыі — грэка‑католікі і праваслаўныя — сёлета распачынаюць Вялікі пост 7 сакавіка, у панядзелак. У нядзелю адбыліся даравальныя набажэнствы.

У рыма-каталікоў пост распачынае Папяльцовая серада. Сёлета яна прыпадае на 9 сакавіка.

У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоў попелам, што сімвалізуе часовае прабыванне чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасць і слабасць.

Падчас пасыпання галоваў попелам ад спаленых вербачак з мінулага года святар кажа: «Кайцеся і верце ў Евангелле».

Перажыванне Вялікага посту — гэта малітва, пост і міласціна.

Традыцыйны пост меў на ўвазе цялесныя адрачэнні (умеркаванасць у ежы, адмаўленне ад шкодных звычак, устрыманне ад удзелу ў забавах), а таксама працу над сабой і ўласнымі недахопамі.

Вялікі пост — гэта таксама час для споведзяў і пакаянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?