На тэлебачанні з’віліся рэклама мабільнага аператара, у якой выкарыстоўваецца песня на словы Адама Русака.

На мінулым тыдні «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што мабільны аператар Life:) рыхтуе беларускамоўную рэкламную кампанію. У Мінску з’явіліся рэкламныя банэры мабільнага аператара па-беларуску. У прэс-службе Life :) паведамілі, што рыхтуецца цэлая рэкламная кампанія на беларускай мове, пра якую будзе дадаткова паведамлена ў сярэдзіне сакавіка. Як бачым, рэклама з выкарыстаннем песні на словы Адама Русака «Бывайце здаровы!» з’явілася раней.

Заўважым, што беларусізацыя мабільных аператараў адбываецца досыць марудна. Беларускамоўныя версіі іх сайтаў з’яўляліся, як правіла, пасля грамадскіх кампаній па зборы подпісаў, якія працягваліся не адзін год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?