Вядомы расійскі карыкатурыст Андрэй Більжо звярнуўся да Лукашэнкі. У карыкатурнай форме.

Андрэй Більжо піша ў блогу пад назовам «Беларусь без Лукашэнкі» на сайце grani.ru: «Я адчуваю даўнюю непрыязь да таварыша Лукашэнкі. Для мяне гэта такі брыдкі пэрсанаж з дзіцячых казак, які выклікае жах».

Таму, калі да мастака звярнуліся «хлопцы з беларускай апазіцыі»з просьбай зрабіць некалькі паштовак у падтрымку палітвязняў, ён з задавальненнем пагадзіўся. «Мяне так пёрла, што замест адной або дзвюх я зрабіў больш за 10 паштовак».

«Мне хацелася б адрадзіць ролю карыкатуры як зброі, баявога лістка. Я малюю карцінкі супраць Мацвіенкі і ў падтрымку групы «Вайна». Хочацца, каб гэтыя малюнкі жылі, каб яны ператвараліся ў плакаты, стыкеры, паштоўкі -- у падтрымку людзей, якія сутыкнуліся з абуральнай несправядлівасцю. Мару, каб мае паштоўкі паляцелі мільённымі тыражамі ў Беларусь і зваліліся гіганцкімі мяшкамі ў Лукашэнкі ў пярэднім пакоі, каб яны засыпалі ўвесь яго палац, як у казцы, каб з іх рабілі папяровыя самалёцікі і яны лёталі б у Мінску ... Можа быць, тады б свет хоць трошкі раздумаўся. (Застаюся рамантыкам)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?