Я вярнулася. І прачытала Кастусёва.

Існуе даўняя спрэчка: ці трэба крытыкаваць прадстаўнікоў дэмакратычнага лагера. Яны, маўляў, свае, бітыя БТ і ўсімі буйнакалібернымі стваламі беларускай прапаганды, таму выбачым іх, заплюшчым вочы, лішні раз прамаўчым… І я таксама досыць доўга так думала.

Але ў карлікаў, якія ўявілі сябе высокімі і прыгожымі, з-за нашага разумелага маўчання з’язджае дах.

Вось Кастусёў разгаварыўся. І, аказваецца, я ўзвяла на яго паклёп у «Народнай волі». Гаворка — аб тэксце «Свая гульня», дзе я напісала, што нават калі Кастусёў выскачыць са штаноў, то шанцаў на перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у яго няма. І што Партыя БНФ удзельнічае ў гэтых выбарах з незразумелым кандыдатам, проста каб паставіць птушачку ў партыйным летапісе. Цяпер гэты дзеяч адзначыўся заявамі ў духу Раманчука, аб чым усе мы тактоўна маўчым, бо Кастусёў ўсё-ткі знайшоў у сабе сілы аспрэчыць вынікі выбараў, сцвярджае, што я пісала на яго паклёпніцкія артыкулы.

М...к вы, Рыгор Кастусёў. Неадэкватны, амбіцыйны і неразумны м...к.

Які, выкачаўшыся ў лайне, спрабуе рабіць выгляд, што ад яго вее новым водарам.
Можна і далей гуляць у казку «Голы кароль», калі на палітыцы абцяжараныя інтэлектам гледачы спрабавалі ўбачыць неіснуючыя адзенні. Але я больш не буду. Бо праз такіх як Кастусёў, якіх душаць і жаба, і амбіцыі, і страх, але якія, будучы пустэчай у вялікай ступені, лічаць сябе прэзідэнтамі, у нас краіна стала сусветным пудзілам, а апазіцыя — пасмешышчам.

Гэта маё асабістае меркаванне. І калі «дэмакрат» Кастусёў хоча пазбавіць мяне гэтага права, я гатовая абгрунтаваць сваё меркаванне ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?