Тлумнае шоў, што закаціў канал АНТ 5 лютага пасьля чарговае агіткі «Контураў», было цалкам адпаведным. Адпаведным шчымліва-мітусьлівае настальгіі па апухлых ад сну розуму часах маладосьці Лукашэнкі. Слухачы маглі добра наслухацца савецкіх шлягераў 1970-х гадоў, беларускіх зорак кшталту Абасавай ды Абалян. Бліснулі, чым маглі, Паліна Смолава ды Натальля Тамела. Правінцыйныя пясьняркі нават намагаліся пяяць па-ангельску. Не абышлося бяз Ксені Сітнік. Сьпявала яна расейскую народную... Беларушчыне ж месца ў канцэрце «За Беларусь!» не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0