11 сакавіка, а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Купалы, 4) запрашае на вечарыну добрага настрою, паэзіі і музыкі.

У рэжыме рэальнага часу ўдзельніцы мульціінструментальнага зборніка «Кавалер і Дамы» без аніякай «фанеры» агучаць свае вершы, адкажуць на любыя пытанні і пакінуць аўтографы пад час аўтограф-сесіі.

Ствараць настрой будуць:

нястомная Тамара Лісіцкая

рамантычная Наталля Батракова

цудоўная Ганна Альхоўская

музычная Вольга Акуліч і гурт «Верасень»

эпатажная Дзіяна Балыка

песенная Алена Ярмаловіч

пяшчотная Віка Трэнас

падарожніца Валярына Кустава.

Яўгенія Пастарнак з рыцарам-суаўтарам Андрэем Жвалеўскім хоць і не пішуць вершы, але ж будуць рады кантактам з чытачамі.

Чакаем вас на вечары прызнанняў, дзе будуць саліраваць нашыя душы і гучаць струны нашых сэрцаў.

Кошт уваходнага квітка смешны = кошт уваходнага квітка ў музей = 3000 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?