Распачата крымінальная справа па факце разбойнага нападу на аддзяленне «Беларусбанка» ў Пружанах.

Як паведамілі БелаПАН у Пружанскім РАУС, справа на падставе ч. 2 арт. 207 КК (разбой) распачата следчым аддзяленнем райаддзела міліцыі.

Паводле звестак следства, 4 сакавіка прыкладна ў 11.00 невядомы ўвайшоў у памяшканне аддзялення ААБ «Беларусбанк» на вуліцы Набярэжная. Злачынца, пагражаючы касіру прадметам, што нагадваў пісталет, запатрабаваў перадачы грошай.

Ён завалодаў 3.128 доларамі ЗША, 1.885 еўра, 50 польскімі злотымі, 13.300 расійскімі рублямі, 2.510 тыс. беларускіх рублёў і знік. У гэты час у аддзяленні банка знаходзілася адна касір, наведвальнікаў не было.

Вядзецца пошук злачынцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?