У чарговым рэйтынг-лісце, які распаўсюдзіла 9 сакавіка Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА), зборная Беларусі апусцілася з рэкорднага для сябе 36-га на 37-е месца, колькасць балаў паменшылася на 21 (з 655 да 634).

Дзясятка лідараў:

1. Іспанія — 1 880, 2. Нідэрланды — 1730, 3. Нямеччына — 1486, 4. Аргенціна — 1412, 5. Бразілія — 1 411, 6. Англія — 1212, 7. Уругвай — 1172, 8. Харватыя — 1 071, 9. Партугалія — 1060, 10. Грэцыя — 1038.

Рэйтынгі каманд — супернікаў беларускай зборнай па адборачнай групе чэмпіянату Еўропы 2012 года:

18 (было 19-е). Францыя — 867 (867)

52 (57). Румынія — 549 (531)

56 (42). Боснія і Герцагавіна — 534 (583)

73 (66). Албанія — 464 (497)

117 (131). Люксембург — 248 (180).

У рэйтынгу еўрапейскіх зборных Беларусь займае 24-ты радок, прапусціўшы наперад Венгрыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?