Ужо ў суботу атмасферны ціск пачне расці. Але пры паступленні паветраных мас з Балтыйскага мора месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 0–7 градусаў марозу. А днём будзе па-вясноваму цёпла — плюс 1–6 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 8 градусаў.

У нядзелю пры павышаным фоне атмасфернага ціску ў асноўным будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. У начныя гадзіны падмарозіць да 7 градусаў. Па паўночным усходзе чакаецца да 10–13 градусаў марозу. Днём сакавіцкае сонца прагрэе паветра да плюс 2–8 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — да 10–12 градусаў цяпла. Такі тэмпературны фон на 1–5 градусаў вышэй за кліматычную норму.

У пачатку наступнага тыдня пры зняцці атмасферных франтоў з паўднёвага захаду Еўропы месцамі пройдзе кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ў ноч на 14 сакавіка будзе блізкая да нуля. У дзённыя гадзіны яна будзе вагацца ад 3 градусаў цяпла па поўначы да плюс 12 градусаў па поўдні Беларусі. Цёплым захаваецца надвор’е і ў аўторак, 15 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?