Аўтапатруль
Звязаўшыся з дзяжурнай часткай і паведаміўшы пра тое, што адбываецца, міліцыянты паспяшаліся да хаты. У гэты момант насустрач выбег мужчына і пачаў крычаць, што ў пакоі засталася пажылая жанчына. Полымя ўжо вырываліся з дома вонкі, на даху лопаўся шыфер, кавалкі якога разляталіся па баках.
Міліцыянты кінуліся да памяшкання, дзе меркавана знаходзіўся чалавек. Пажылую жанчыну знайшлі практычна адразу, яна задыхалася і была ў стане шоку. Узяўшы яе пад рукі, міліцыянты вынеслі пацярпелую з дома і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.