Партыя БНФ выступіла з заявай наконт канфлікту паміж намеснікам старшыні «Партыі БНФ» Рыгорам Кастусёвым і галоўным рэдактарам «Народнай волі» Іосіфам Сярэдзічам. У ёй «Народная Воля» называецца «адным з самых моцных байцоў у агульным фронце барацьбы з дыктатурай».
Партыя заклікае Кастусёва і Сярэдзіча да стрыманасці ў палеміке, а таксама да спынення ўзаемных публічных абвінавачванняў дзеля хутчэйшага вырашэння канфлікту.Апроч таго, вырашана звярнуцца да Камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, каб даследаваць публікацыі, якія сталі прычынай канфлікту.