Кандыдат у прэзідэнты ад БНФ быў рэзкі, адказваючы на пытанні чытачоў сайта радыё «Свабода»..
Найперш наведнікаў цікавілі апошнія заявы сп. Кастусёва аб спробе яго падкупіць, а таксама аб дачыненнях з газетай «Народная воля».
Судзіцца са Святланай Калінкінай Кастусёў не збіраецца. «Лічу, што кожны журналіст мае права пісаць тое, што ў яго ў галаве, а чытачы самі разбяруцца», — таксама Рыгор павіншаваў Святлану са святам 8 Сакавіка.
Што датычыць абставін падзей 19 снежня, то Кастусёў не спяшаецца іх агучваць, пакуль за кратамі іншыя палітыкі.
Разам з тым, Кастусёў прызнаецца, што ўсімі кандыдатамі быў запланаваны маршрут да прэзідэнцкага палаца. «Я думаю, што праўда, якая адкрыецца пасля вызвалення ўсіх палітвязняў, шакуе шмат каго».
«Крэмль ніколі не будзе зацікаўлены ў тым, каб у Беларусі усталявалася дэмакратыя. Рэжым Лукашэнкі прагніў, і яму даўно не месца ў Беларусі. Але ж і
замена яго любым спосабам, як, напрыклад, праз здачу эканамічных інтарэсаў нашай краіны, або праз увядзенне ў Беларусь расійскіх войскаў — гэта злачынства. А такія прапановы гучаць з вуснаў некаторых палітыкаў.Разам з тым, у шэрагах апазіцыі пачаўся вельмі станоўчы аздараўляльны працэс. Настаў час высветліць: хто якія каштоўнасці мае, хто якія мэты ставіў і ставіць у палітычнай барацьбе, дзеля чаго гатовы ахвяраваць сваім дабрабытам», — мяркуе кандыдат.
«Ні Саннікава, ні Статкевіча, ні Някляева я не лічу вінаватымі. Пасля майго вызвалення я падаў скаргі у ЦВК, Вярхоўны Суд аб парушэннях беларускага заканадаўства ў часе выбараў. На офісе Партыі была арганізавана акцыя салідарнасці з арыштаванымі, а таксама акцыя парукі за арыштаваных.
Асабіста я падпісаў паручальніцтва больш чым за 10 чалавек, у тым ліку і за кандыдатаў (адзначу, што мала хто з прадстаўнікоў штабоў вышэй названых кандыдатаў адважыўся падпісаць паручальніцтвы)», — зазначае Кастусёў.
«Сапраўдную апазіцыю не можа ні разбурыць ні знішчыць ніводная асоба, ніводная спецслужба, ні гістэрычны лямант, ні праклёны.