Паводле інфармацыі сайта EUObserver, дыпламаты Еўрасаюза рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сайт піша, што гэтыя дадатковыя захады будуць накіраваныя супраць прадпрыемстваў, якія фінансава падтрымліваюць беларускую наменклатуру, а менавіта — супраць «Белнафтахіма», «Трайпла», «Белтэхэкспарта», «Беларуськалія».

EUObserver піша, што новыя санкцыі плануюцца так,

каб адчувальна закрануць дзяржаўны бюджэт ды прыватныя даходы Лукашэнкі і ягонага атачэння, але пазбегчы сур’ёзнай шкоды для эканомікі краіны ды для кампаній ЕС у Латвіі, Літве, Нідэрландах і Польшчы.

Пакет санкцый, дадае сайт EUObserver, распрацоўваецца ў амбасадах ЕС у Мінску і дыпламатамі сярэдняга ўзроўню ў Брусэлі. Верагодна, што новыя санкцыі могуць быць зацверджаныя на пасяджэнні міністраў замежных справаў ЕС у красавіку.

Амбасада Венгрыі ў Мінску, якая прадстаўляе інтарэсы ЕС у Беларусі, адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю, паведамляе БелаПАН. «Я думаю, такога рашэння ў Брусэлі не было», — сказаў агенцтву пасол Фэрэнц Контра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?