«Калі будзе прапанавана цана, ад якой будзе немагчыма адмовіцца, то дзяржава прыме станоўчае рашэнне па гэтым пытанні», — паведаміў 11 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.

Паводле яго слоў, набыццём долі дзяржавы ў гэтай кампаніі зацікавілася расійскае ААТ «МТС». Аднак цікавасць гэта «не падмацавана жаданнем плаціць за долю дзяржавы ў беларускім аператары сувязі грашовыя сродкі ў той суме, у якую ацэньвае яе ўрад Беларусі».

Панцялей таксама заявіў, што зараз урад займаецца вырашэннем праблемы высокіх цэн на роўмінг. Пры гэтым ён заўважыў, што стацыянарная і бесправадная міжнародная сувязь была дарагой заўсёды.

Цэны на роўмінг залежаць ад кошту паслуг замежнага аператара, а таксама расцэнак нацыянальнага аператара сувязі «Белтэлекам» і тарыфаў беларускіх мабільных аператараў, сказаў Панцялей. «Паўплываць на тарыфы „Белтэлекама“ мы можам без якіх-небудзь цяжкасцяў. Найбольш складана паўплываць на расцэнкі замежных аператараў», — сказаў ён.

Паводле слоў міністра, урад не мае магчымасці рэгуляваць тарыфную палітыку мабільных аператараў. «Праўда, над гэтай тэмай мы сёння працуем з прадстаўнікамі аператараў сувязі і плануем вырашыць праблему «, — дадаў ён.

Панцялей паведаміў, што конкурс на права атрымання радыёчастот для аказання паслуг па тэхналогіі LTE — тэхналогіі мабільнай сувязі новага пакалення — будзе праведзены на звычайных умовах.

«Гэта і плата за выдзяленне радыёчастот, і тэрміны рэалізацыі праектаў, і магчымасці аказання новых паслуг», — сказаў кіраўнік Мінсувязі.

Цікавасць да магчымасці атрымання радыёчастот для аказання паслуг па тэхналогіі LTE выказваюць тры буйныя мабільныя аператары Беларусі, але пакуль толькі ЗАТ «БеСТ» праводзіць тэставанне LTE ў Беларусі. Для масавага ўкаранення гэтай тэхналогіі пакуль недастаткова неабходнага тэрмінальнага абсталявання, адзначыў міністр.

У сувязі з гэтым Панцялей сумняваецца, што ў найбліжэйшыя год-два тэхналогія LTE будзе актыўна развівацца. Гэты працэс, паводле яго меркавання, будзе шмат у чым залежаць ад кошту тэрмінальнага абсталявання, прычым самі аператары будуць адыгрываць тут не апошнюю ролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?