Гэта робіцца для ўтаймавання інфляцыі.

З 16 сакавіка стаўка рэфінансавання паднімецца да 12%. Яна вырасце за раз ажно на 1,5%. Рашэнне прынятае Нацбанкам «у мэтах адэкватнага рэагавання на павышэнне ўзроўня інфляцыі». Нагадаем, за студзень-люты яна склала 4,2%.

Летась Нацбанк шэсць разоў зніжаў стаўку рэфінансавання на 0,5%.
Апошні раз - у верасні 2010 года.

Рост стаўкі рэфінансавання павялічыць прыбытак ад рублёвых укладаў. Разам з тым, павялічацца і стаўкі крэдытаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?