Аляксандар Квасьнеўскі учора ў Варшаве заклікаў Эўрапейскі Зьвяз пачаць перамовы зь Менскам.

— Ранейшая палітыка ЭЗ ў дачыненьні да Беларусі не прыносіць ніякіх вынікаў. Правы чалавека як парушаліся, так і парушаюцца, і няма шанцаў на хуткую дэмакратызацыю, – сказаў былы прэзыдэнт Польшчы. – Беларускі рэжым рэпрэсіўны, але не крывавы і не злачынны. Калі ўжо мы вядзем гаворку з Іранам, Паўночнай Карэяй ці Кубай, тады чаму не гаварыць зь Беларусьсю?

Гэтыя словы былі сказаныя у часе ершай імпрэзы фонду Аляксандра Квасьнеўскага «Amicus Europae», які створаны для прапаганды эўрапейскай інтэграцыі. Квасьнеўскі – першы палітык з краіны-ўдзельніцы Эўразьвязу, які сказаў наўпрост, што трэба сесьці за стол перамоваў зь беларускім урадам.

Паводле Квасьнеўскага, наступныя месяцы будуць ключавымі для будучыні стасункаў Эўразьвязу зь Беларусьсю, беручы пад увагу сёньняшнюю палітыку Расеі ў дачыненьні да Лукашэнкі.

Што варта зрабіць? Паводле Аляксандра Квасьнеўскага, асаблівая роля належыць краінам, якія зацікаўленыя ў разьвіцьці усходняга вэктару эўрапейскай палітыкі, а менавіта Нямеччыне, Польшчы, Літве і Ўкраіне. Яны павінны выступіць з сумеснай ініцыятывай, тым больш што ад студзеня 2007 году Нямеччына на паўгоду стане на чале Эўразьвязу.

Брусэль апошнім часам зьмяняе курс у дачыненьні да Менску. Нейкі час таму Эўрапейская паабяцала Беларусі дапамогу, калі тая пойдзе стане на шлях дэмакратызацыі. Сярод прапановаў Эўразьвязу Беларусі – фінансавая дапамога прадпрыемствам, разьвіцьцё транспартнай інфраструктуры, ліквідацыя гандлёвых бар’ераў, інтэграцыя беларускай энэргасыстэмы да эўрапейскай ў эўрапейскую (праз Польшчу ці Літву), праграма стыпэндый для студэнтаў, спрашчэньне візавых працэдур і г.д.

Варта нагадаць, што Квасьнеўскі згадваўся разам з Бразаўскасам у якасьці магчымага пасярэдніка на перамовах Эўрасаюзу зь Беларусьсю ў нашумелых "віленскіх прапановах" Уладзімера Нісьцюка.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?