Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 13 сакавіка, у Беларусі чакаецца пахмурна з праясненнямі. Па поўначы месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём 3–9°С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе да плюс 13°С.

У Мінску ў нядзелю пахмурна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 7–9°С.

14 сакавіка сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём 5–12°С вышэй за нуль, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей да плюс 15°С.

15 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём ад 0°С па поўначы краіны да плюс 9°С па поўдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?