Беларуская антыядзерная кампанія заклікала ўрад Беларусі вынесці ўрок з трагедыі, што разгортваецца ў Японіі, і адмовіцца ад планаў будаўніцтва атамнай станцыі ў краіне.
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай удзельнікамі ініцыятывы адкрытай заяве ў сувязі з радыяцыйнымі аварыямі на некалькіх японскіх АЭС пасля землятрусу ў Японіі.
Падпісанты
патрабуюць спыніць будаўніцтва АЭС на астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці, дзе ў 1909 годзе ў Беларусі адбыўся землятрус сілай 7 балаў.
«Мы звяртаемся да кіраўніцтва Беларусі з просьбай адмовіцца ад планаў будаўніцтва АЭС і шукаць інвестыцыі на мадэрнізацыю традыцыйнай і развіццё аднаўляльнай энергетыкі», — гаворыцца ў заяве.
Удзельнікі беларускай антыядзернай кампаніі
заклікалі ўрад і грамадзян Беларусі вынесці ўрок з таго, што здарылася ў Японіі і прызнаць, што бяспечных АЭС не існуе.
Пад заявай падпісаліся ўдзельнікі кампаніі, расійскія і беларускія грамадскія арганізацыі і грамадзяне, у тым ліку, Грамадскае аб’яднанне «Экадом», расійская група «Экаабарона!», Аргкамітэт стварэння руху «Вучоныя за бяз’ядзерную Беларусь» і іншыя.
Як паведамлялася раней, Беларусь і Расія ўжо падрыхтавалі рамачнае кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС. Дакумент плануецца падпісаць у траўні, паведаміў кіраўнік расійскай дзяржаўнай атамнай карпарацыі «Расатам» Сяргей Кірыенка 25 студзеня на сустрэчы ў Мінску з першым
Па словах Кірыенкі, у верасні 2011 года пачнецца будаўніцтва катлавана на пляцоўцы, дзе будзе ўзведзена АЭС. Увод першага блока беларускай АЭС запланаваны ў 2017 годзе.