Паводле звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак Мінска, у 2010 годзе на куплю прадуктаў харчавання і харчаванне па-за домам адной хатняй гаспадаркай было зрасходавана ў сярэднім за месяц 688 тыс. рублёў, або 37,8% усіх спажывецкіх расходаў. Такія звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Для параўнання: у структуры спажывецкіх расходаў у 2000 годзе доля расходаў на харчаванне складала 58,1%, у 2005 годзе — 43,6%, у 2008 годзе — 39,9%, у 2009 годзе — 38,2%.

З агульнага аб’ёму расходаў хатніх гаспадарак на куплю прадуктаў харчавання на мяса і мясапрадукты прыпадала 32,3% (у 2009 годзе — 32,9%), малако і малочныя прадукты — 17,2% (17,4%), хлеб і хлебапрадукты — 12,2% (12,1%), рыбу і рыбапрадукты — 5,6% (5,7%), цукар і кандытарскія вырабы — 5,2% (4,8%), садавіна і ягады — 8,4%, (8,7%), яйкі — 1,9% (1,9%), алей, маргарын і іншы тлушч — 1,3% (1,2%), бульбу — 1,5%, (1,1%).

За 2010 год адным жыхаром сталіцы ў сярэднім было спажыта

63 кг хлеба і хлебапрадуктаў, 303 кг малака і малочных прадуктаў, 73 кг мяса і мясапрадуктаў, 15 кг рыбы і рыбапрадуктаў, 7 кг алею, маргарыну і іншых тлушчаў, 185 штук яек, 39 кг бульбы, 78 кг агародніны і бахчавых, 81 кг садавіны і ягад, 28 кг цукру і кандытарскіх вырабаў.

У 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам спажыванне хлеба і хлебапрадуктаў у разліку на члена хатняй гаспадаркі павялічылася на 1,6%, мяса і мясапрадуктаў — на 5,7%, рыбы і рыбапрадуктаў — на 7,1%, яек — на 6,3%, агародніны — на 1,3%, цукру і кандытарскіх вырабаў — на 7,7%.

Знізілася спажыванне бульбы на 4,9%, малака і малочных прадуктаў — на 2,6%. Спажыванне садавіны і ягад, алею, маргарыну і іншых тлушчаў засталося на ранейшым узроўні і склала 81 кг і 7 кг адпаведна.

Каларыйнасць прадуктаў харчавання, спажытых адным членам хатняй гаспадаркі за суткі, склала ў 2010 годзе 2.285 ккал і павялічылася ў параўнанні з 2009 годам на 106 ккал. Гэтае павелічэнне адбылося за кошт росту спажывання бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Так, сярэднесутачнае спажыванне бялкоў узрасло на 3,5%, тлушчаў — на 7,9%, вугляводаў — на 2,1%.

У 2010 годзе ў структуры агульнага даходу хатніх гаспадарак даход ад асабістай падсобнай гаспадаркі склаў 1,8% супраць 2,5% у 2009 годзе. Удзельная вага прадуктаў харчавання, вырабленых на дачных участках і атрыманых у падарунак, у агульным аб’ёме спажывання склала: бульбы — 39,3% (у 2009 годзе — 51,1%), агародніны і бахчавых — 37,3% (42,9%), садавіны і ягад — 19,5% (25%), рыбы і рыбапрадуктаў — 3,8% (6,1%), яек — 5,8% (8,9%), мяса і мясапрадуктаў — 3,1% (3,9%), малака і малочных прадуктаў — 0,9% (1,3%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?