«Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік» і Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі «Беларусь-Ірландыя» пры падтрымцы пасольства Ірландыі ў Літве і Беларусі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

праводзяць 17–19 сакавіка 2011 г. Фестываль ірландскай музыкі, танца і тэатра, прысвечаны нацыянальнаму ірландскаму святу — Дню Святога Патрыка.

17 сакавіка, 19.00

Рэспубліканскі палац прафсаюзаў, пр. Незалежнасці, 25.

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Ірландыі, у якім возьме ўдзел пасол Ірландыі ў Літве і Беларусі сп. Філамена Мурнахан. Дабрачынны канцэрт «Ірландскія танцы». Удзельнікі — групы «Бассданс», «Фенікс», «Глорыя», «Грын Хілз», «Кельцкі дракон», «Кейлі Кол».

Сродкі, якія будуць выручаныя ад продажу білетаў, будуць накіраваныя ў Чэрвенскі дом-інтэрнат, дапамогу якому аказваюць ірландскія валанцёры.

18 сакавіка, 11.30

Факультэт міжнародных адносін Белдзяжуніверсітэта, вул. Акадэмічная, 25.

Сустрэча з ірландскай дэлегацыяй, дырэктарам ірландскай дабрачыннай арганізацыі Лімам О’Мара, аўтарам 3 кніг, прысвечаных Беларусі. На працягу многіх гадоў Лім О’Мара працуе ў Беларусі, арганізоўвае працу ірландскіх валанцёраў і ажыццяўляе рэмонтна-будаўнічыя праекты ў дамах-інтэрнатах, арганізоўвае канвоі з гуманітарнай дапамогай.

18 сакавіка, 19.00

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (на сцэне Рэспубліканскага палаца прафсаюзаў).

Спектакль «Translations» («Пераклады») ірландскага драматурга Браяна Фрыла. Рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін.

19 сакавіка, 17.00

Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.

Адкрыты гарадскі фестываль ірландскай культуры «Дзень Святога Патрыка». Удзельнікі — школы ірландскага танца «Бассданс», «Фенікс», «Глорыя», «Грын Хілз», «Кельцкі дракон», музычныя групы «Кейлі Кол», «Эйрут» і іншыя.

Тэлефон для даведак: 8-0293-946204 (Марыя Міцкевіч, старшыня ГА «Сакавік»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?