Ад 19 снежня на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва з’явілася рубрыка "Бясчынствы апазіцыі".

Пачыналася яна як асуджэнне вулічнай акцыі ў дзень выбараў. Цяпер жа там у асноўным друкуюцца навіны з судовых залаў. Каго з удзельнікаў акцыі пратэста на колькі асудзілі.

Найбольшае здзіўленне выклікае ў гэтай рубрыцы наяўнасць навін пра FM-станцыю «Аўтарадыё».
Відаць, яно таксама трактуецца як бясчынствы.

«Аўтарадыё» страціла ліцэнзію 11 студзеня. Гэта была ледзьве не адзінай радыёстанцыяй, якая ставіла ў эфіры песні беларускамоўных выканаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?