У Сеціве з’явіўся новы ролік да Дня Волі.

«Тысячы рук падымуць свой сцяг. Толькі наперад, ні кроку назад!», — так пачынаецца новы відэаролік, прысвечаны Дню Волі. Яго запісаў беларускі музыка Ігар Коктыш, які цяпер жыве ва Украіне.

Раней свой ролік да 25 сакавіка прапанаваў незарэгістраваны Малады Фронт.

Нагадаем, што сябры аргкамітэту святкавання Дня Волі-2011 у пададзенай у Мінгарвыканкам заяўцы на мітынг і шэсце пазначылі наступны маршрут: плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы. Збор удзельнікаў плануецца ў 18.00. Галоўнымі лозунгамі акцыі 25 Сакавіка, паводле яе заяўнікаў, стануць «Свабоду палітвязням» і «Незалежнасць Беларусі».

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі розных палітычных партый і рухаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?