Апошні званок для вучняў 9-х і 11-х класаў беларускіх школ у гэтым годзе прагучыць 30 і 31 мая.

Паводле інфармацыі ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, з 1 па 12 чэрвеня пройдуць усе выпускныя экзамены як дзевяці-, так і адзінаццацікласнікаў.

Выпускнікам базавай школы трэба будзе здаць чатыры экзамены: беларуская мова (пісьмова), руская мова (пісьмова), матэматыка (пісьмова) і гісторыя Беларусі (вусна). Выпускнікам сярэдняй школы - два абавязковыя пісьмовыя іспыты: беларуская або руская мова па выбары і матэматыка, а таксама трэці вусны іспыт па любому з школьных прадметаў на выбар.

Выпускнікі 9-х класаў школ і выпускнікі 11-х класаў гімназій, ліцэяў, якія навучаліся ў класах філалагічнага напрамкі, будуць пісаць пераказ, а выпускнікі школ, гімназій і ліцэяў, якія навучаліся ў класах фізіка-матэматычнага напрамкі, - экзаменацыйную работу па матэматыцы.

Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў Міністэрства адукацыі рэкамендуе правесці 11/12 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?