Пацярпелыя — жанчына і двое мужчын — з шматлікімі траўмамі дастаўленыя ў лякарню. У жанчыны ампутаваныя дзве нагі.

Здарэнне адбылася на перагоне паміж станцыямі «Баранавічы—Палескія» і «Баранавічы—Цэнтральныя» 13 сакавіка ў 22.20.

Як паведаміла старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Галіна Пазняк, усе пацярпелыя — 40-гадовая жыхарка в. Арабаўшчына і двое гараджан, 24 і 29 гадоў, — былі нецвярозыя.

«Жанчына спатыкнулася і звалілася. Спадарожнікі спрабавалі дапамагчы ёй падняцца, але, мабыць, гэта ім не ўдалося. Мужчыны сталі цягнуць жанчыну, і ўся тройца трапіла пад цягнік», — распавяла Галіна Пазняк.

Пацярпелыя шпіталізаваныя. У мужчын медыкі канстатавалі чэрапна-мазгавыя траўмы. У жыхаркі Баранавіцкага раёна, акрамя іншых траўмаў, ампутаваныя дзве нагі.

Гэта здарэнне стала трэцім выпадкам траўміравання людзей чыгуначным транспартам на тэрыторыі Баранавіцкага рэгіёну з пачатку гэтагага года.

У выхадныя на тэрыторыі Беларусі адбылося яшчэ некалькі чыгуначных здарэнняў. У ноч з 12 на 13 сакавіка не перагоне Чэрвіна—Орша—Усходняя грузавым цягніком «Магілёў—Віцебск» быў смяротна траўмаваны 19-гадовы жыхар Аршанскага раёна.

Днём 13 сакавіка на станцыі «Негарэлае» аўтамашына «ВАЗ» выехала на неахоўны чыгуначны пераезд, абсталяваны спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй. Легкавушка сутыкнулася з электрацягніком «Мінск—Брэст». У выніку сутыкнення лакаматыў і аўтамашына атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых, на шчасце, не было.

Глядзі яшчэ: Рызыкуючы жыццём, вясковец выцягнуў пенсіянерку з-пад колаў электрычкі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?