Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі 14 сакавіка пракаментаваў сітуацыю з эміграцыяй з Беларусі яшчэ аднаго былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

«Я цалкам разумею ўчынак Алеся і не асуджаю яго. Безумоўна, за мяжой ён будзе ў значна большай бяспецы», — адзначыў сустаршыня БХД.

«Для сябе я не разглядаю варыянту эміграцыі. У Беларусі заўсёды было небяспечна займацца палітыкай, як да 19 снежня, так і пазней. За маімі плячыма стаіць партыя „Беларуская хрысціянская дэмакратыя“ і, калі эмігрую я ці хтосьці іншы з кіраўніцва БХД, тады трэба будзе па крысе эміграваць усёй партыі, бо яна не спыніць сваёй дзейнасці», — мяркуе Віталь Рымашэўскі.

Палітык таксама пракамэнтаваў той факт, што ў Беларусі засталася сям’я Алеся Міхалевіча.

«Я думаю, што ў сённяшніх умовах ён не мог паступіць інакш. У сваю чаргу „Беларуская хрысціянская дэмакратыя“ будзе сачыць за лёсам сям’і Алеся, будзе аказваць ёй усялякую магчымую дапамогу і падтрымку», — паведаміў сустаршыня БХД.

Віталь Рымашэўскі, апроч таго, закрануў выказванне Алеся Міхалевіча, пра тое, што ён будзе працягваць працу «над спыненнем катаванняў і вызваленнем усіх, хто незаконна ўтрымліваецца па палітматывах». «Усё залежыць ад самога Алеся. Да выбараў ён не ішоў супраць улады, пасьля выхаду з турмы таксама крытыкаваў толькі КДБ, не закранаючы Аляксандра Лукашэнку і дзейсную уладу. Цяпер за мяжой ён будзе ў значна больш свабодных умовах. Я думаю, што цяпер ён зможа больш свабодна выказвацца», — лічыць сустаршыня БХД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?