Нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнэт-шлюз краіны да 100 Гбіт/c.
Як паведамілі ў «Белтэлекаме», праца па пашырэнні шлюза прайшла сумесна з расійскім аператарам сувязі «ВымпелКам». На гэты час у расійскім напрамку арганізавана 80 Гбіт/с і 20 Гбіт/c у напрамку Захаду.
Папярэдняе пашырэнне інтэрнэт-шлюза адбылося 14 лютага 2011 года, калі ёмістасць знешняга канала была пашыраная на 10 Гбіт/c у заходнім напрамку.
***
«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года, з’яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэту, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, аказвае паслугі па міжгароднім і міжнародным роўмінгу.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ