15 сакавіка каля«Ён распытваў мяне, дзе мой брат. Ці ведаю я нешта аб яго месцазнаходжанні. Таксама параіў угаварыць яго вярнуцца ў Мінск, калі Алесь са мной звяжацца».12-й гадзіны дня супрацоўнік КДБ з’явіўся ў кватэры сястры Алеся Міхалевіча, Алены:
Кадэбіст спрабаваў запрасіць сястру
«Тон размовы быў не вельмі прыемны. Кадэбіст гаварыў аб тым, што я магу спакойна з’явіцца да іх на допыт і мяне ніхто не будзе там катаваць. Жартаваў такім чынам. Увогуле,
наколькі мне падалося, то КДБ вельмі незадаволены знікненнем маёго брата і яго заявамі», — распавяла карэспандэнту «НН» Алена Міхалевіч.
«Ні я, ні Мілана не ведаем нічога аб месцазнаходжанні Алеся. Адпаведна нічога не зможам рассказаць кадэбістам і я думаю, што гэтыя допыты — проста спроба аказаць ціск на нас. Аказаць ціск на самаго Алеся.
У сувязі з гэтым хачу заявіць, што калі з кімсьці з нашай сям’і нешта здарыцца — гэта будзе ляжаць на сумленні уладаў», — паведаміла Алена Міхалевіч.
Нагадаем, што былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч знік у ноч з суботы на нядзелю. Праз суткі, 14 сакавіка ў 00.20 у асабістым блогу палітыка з’явіўся запісаб тым, што ён знаходзіцца
Алесь Міхалевіч з’яўляецца абвінавачаным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Ён правёў у СІЗА КДБ больш за два месяцы і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Праз некаторы час Алесь Міхалевіч зрабіў сенсацыйную заяву аб тым, што падчас знаходжання ў СІЗА КДБ падвяргаўся катаванням.