Мінскі гарадскі суд адмовіў ў змене меры стрымання былому кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву, пакінуўшы яго пад хатнім арыштам.

Пра гэта РІА «Навіны» ў аўторак паведаміла адна з яго адвакатаў Тамара Сідарэнка. Яна патлумачыла, што суд пакінуў без задавальнення скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска, які раней прызнаў правільным рашэнне следчага аб ужыванні да Някляеву меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Нагадаем, Уладзімір Някляеў быў затрыманы 19 снежня. Некалькі месяцаў Някляеў правёў у СІЗА КДБ, а потым быў пераведзены пад хатні арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?