Свой супольны эксклюзыўны праект «Happy 3 Friends» прадставяць 6 сьнежня ў менскім party-буфэце «ЁЁ» лідэрка гурту «Джамбібум» Наста Хмель, Ксенія Мінчанка з «WZ-Orkiestra» і Ігар Гарбачэўскі з гурту «Калахары». Любоў да фолк-музыкі і экспэрымэнтаў зь ёю «трох шчасьлівых сяброў» зьяднала ў адзін праект досыць даўно, але ў «ЁЁ» мусіць адбыцца першы публічны выступ «Happy 3 Friends». Падрабязьней пра сяброў і музыку распавяла «Тузіну Гітоў» Наста Хмель.

Праект трох вядомых музыкаў «Happy 3 Friends» існуе ўжо даўно, але выступы да гэтага абмяжоўваліся закрытымі вечарынамі і імпрэзамі. «У «ЁЁ» адбудзецца першы наш публічны выступ, - распавядае Наста, - дзе мы прадставім нарэшце нашу праграму «29 з паловай» дэмакратычнаму слухачу».

Што тычыць накірунку, дык і ў «Happy 3 Friends» вядомыя музыкі зьвяртаюцца да фолку: «Усе мы зьвязаныя фолкам, граем у фолк-калектывах, фолк нас натхняе, - кажа Наста, - і ў новым праекце мы працуем з фолкам, але спалучаем яго зь іншымі плынямі.» Такім чынам, на канцэрце ў «ЁЁ» слухачоў чакаюць абноўленыя экспэрымэнтальныя вэрсыі старых і нават заезджаных народных песень, «фанкі-фолк», а месцамі і больш аўтэнтычная музыка. Губным гармонікам, флейтай і пэркусіямі граць «фанкі-фолк» «сябрам» будзе дапамагаць Саша Бохан.

Са сваёй адмысловай фолк-праграмай у межах гэтага фолк-экспэрымэнтальнага вечару публіцы пакажацца таксама малады электронны праект «Energy», дзе, дарэчы, сьпявае добра вядомая яшчэ па праекце «Krіwi-women» дзяўчына – выпадковых падзей і людзей на гэтым вечары не будзе. «Мы рыхтуем цікавы канцэрт, каб кожны, хто прыйдзе, застаўся задаволеным, - кажа Наста, - на вечары, як вы ўжо адчуваеце, можна будзе і патанчыць, і паслухаць душэўную музыку.»

Упершыню ў вольным продажы падчас канцэрту зьявяцца дыск Ксеніі Мінчанкі – сольны альбом, сямнаццаць трэкаў для якога былі запісаны ёй адной, і сумесны дыск Насты Хмель і Ігара Гарбачэўскага «Камя’NIZZA». Раней гэтыя запісы распаўсюджваліся толькі сярод вузкага кола людзей, і атрымаць іх можна было толькі як асабісты прэзэнт.

Час і месца: «ЁЁ», 19.00.
Адрас: Менск, Чкалава, 19.
Праезд: аўтобусамі 10, 45, 53, 100 да прыпынку «Чкалава».
Квіткі: 10000
Даведкі: 8029 6958618, 8029 1102894


7 сьнежня:
J:Морс у Віцебску. 19.00. Палац Культуры «КІМ»

8 сьнежня:
J:Морс у Полацку. 19.00. Палац Культуры «Шкловалакно»
Малады і гітовы гурт «Глюкi» і інш. у Віцебску. 18.00. Клюб «Юла»

10 сьнежня:
J:Морс у Гомелі. 19.00. АКЦ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?